"Ніякіх шалёных грошай". Прэзідэнт Беларусі даручыў у першым квартале навесці парадак у спартыўных клубах

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў у бліжэйшы час навесці парадак у спартыўных клубах. Аб гэтым ён заявіў, заслухоўваючы даклад аб развіцці беларускага футбола, паведамляе БЕЛТА.

На даклад да кіраўніка дзяржавы запрошаны віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка, які курыруе спартыўную сферу, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктар Лукашэнка, старшыня Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Мікалай Шарснёў і член Савета Рэспублікі Дзмітрый Баскаў.

"Я вас запрасіў для таго, каб пагаварыць аб сітуацыі, якая складваецца ў нашай спартыўнай супольнасці і перш за ўсё ў галіне футбола. Самы масавы від спорту, самы любімы від спорту сярод нашага насельніцтва. І такі від спорту, якім можна займацца ў любы час сутак у Беларусі і пры любых умовах надвор'я, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - У цэлым, калі ацэньваць нашы спартыўныя дасягненні, яны нікуды не вартыя. Пры тых укладаннях і тых клопатах дзяржавы, якія мы аказваем спорту".

"Вы атрымліваеце нейкія прэферэнцыі. Парадак трэба навесці на працягу бліжэйшага часу - у першым квартале (гэтага года. - Заўвага БЕЛТА). Ніхто не павінен атрымліваць ніякіх шалёных грошай. У адваротным выпадку вы будзеце ўсе пазбаўлены льгот. Клубы на сваіх чыноўнікаў і іншых прыбліжаных павінны зарабляць грошы самі. Няхай ідуць і просяць у спонсараў. А так у нас дзяржава з'яўляецца асноўным спонсарам", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што многія "пачынаюць выць" і скардзіцца на санкцыі, што беларускіх спартсменаў і каманды не дапускаюць да міжнародных спаборніцтваў. "А куды вас не пускаюць? Вас што, у Расію не пускаюць? Гэта самая моцная спартыўная дзяржава нашай планеты, - сказаў Прэзідэнт. - Я назіраю цяпер вельмі пільна (больш, упэўнены, чым хто-небудзь з вас), што адбываецца ў Расійскай Федэрацыі са спортам. Там пастаянна паказчыкі ў спорце павялічваюцца. Там лыжнікі бегалі слабей - цяпер бягуць хутчэй. Там хакей - ёсць хакей. І футбол там - дай бог. Я гавару: выйграйце ў расіян. Паспаборнічайце з імі і прыйдзіце далажыце, што вы выступілі лепш, чым расіяне, ва ўсіх відах спорту. І ад вас больш нічога не трэба. Краіна будзе шчаслівая".

Што датычыцца ў цэлым цяперашніх вынікаў у айчынным спорце, Прэзідэнт выказаўся ёміста і вельмі дакладна: "Сорамна глядзець. Часам брыдка".

Ён таксама звярнуў увагу, што там, дзе ёсць вынікі, яны часта таксама нестабільныя, і значныя перамогі змяняюцца невыразнай гульнёй і вынікамі.

"Такі спорт народу не патрэбны. І з бюджэту ніхто гэта фінансаваць не будзе. Пра футбол я баюся нават гаварыць. Мы некаторыя каманды з суседніх дзяржаў раней у футболе проста не заўважалі. А цяпер?! Але мяне што абурае: аказваецца, новы кіраўнік федэрацыі з міністрам спорту нешта не падзялілі. Яны не могуць працаваць адзін з адным. Цуды! Ды там жа дзяліць няма чаго!" - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт паставіў усім жорсткую ўмову: "Увогуле, мужыкі, так: у гэтым годзе не будзе па відах спорту прагрэсу значнага і нармальных паказчыкаў - на пасады і крэслы не разлічвайце. Разумейце мяне, як хочаце".

Вядома, у айчынным спорце не ўсё дрэнна. Ёсць шмат дасягненняў, пра якія на мерапрыемстве далажыў профільны міністр Сяргей Кавальчук. Напрыклад, упершыню за апошнія гады на буйных міжнародных стартах заваяваны медалі ў тхэквандо, плаванні, ёсць добрыя вынікі ў барацьбе, цяжкай і лёгкай атлетыцы.

Аднак Прэзідэнт падкрэслівае, што ў цэлым гэтых вынікаў недастаткова. "Вы параўноўваеце гісторыю, дзе мы ўвогуле не плавалі і дзе ў нас была адна "лужына", дзе мы маглі трэніравацца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння дастаткова басейнаў. І ў вас толькі адзін чалавек там нешта паказаў, а астатнія ў фінал выйшлі, два-тры чалавекі. Я назіраў за гэтым плаваннем. Дык дзе аддача ад тых сродкаў, якія мы ўкладваем? Нацыянальны басейн будуем, нацыянальны стадыён будуем для футбола. Навошта?"

"Аддача ідзе, - адказаў Сяргей Кавальчук. - Пакрыху падыходзяць за імі, ідуць за гэтымі спартсменамі…"

"Шкада, у тую пару цудоўную жыць не давядзецца ні мне, ні табе", - парыраваў Аляксандр Лукашэнка, інтэрпрэтаваўшы словы класіка.

Ён таксама заклікаў кіраўніцтва спартыўнай галіны вельмі не цешыць сябе перамогамі спартсменаў, напрыклад на чэмпіянаце Еўропы. Паколькі куды больш важна заваёўваць прызавыя месцы на сусветных першынствах, а тут, як паказвае практыка, беларускія атлеты далёка не заўсёды на вышыні.

У размове з журналістамі па выніках нарады Сяргей Кавальчук адзначыў: "Прэзідэнт правільна крытычна ацаніў работу і галіны, і многіх відаў спорту. Сёння не ўсе віды спорту паказваюць вынік. Але разам з тым ёсць у нас шмат станоўчых момантаў, якія паказваюць, што ў многіх відах спорту не проста павысіўся вынік, а вынік ідзе ў нагу з часам".

Разам з тым, як прызнаў міністр, такіх вынікаў на сённяшні момант недастаткова, паколькі дзяржава ўкладвае вялікія сродкі ў развіццё спорту, то і аддача павінна быць больш значная ва ўсіх відах спорту: "Дзяржава ўкладвае вялікія сродкі. Мы павінны гэтыя сродкі разумна і рацыянальна выкарыстоўваць, паказваць вынік спартсменаў на міжнароднай спартыўнай арэне".

Перад спартыўнай галіной пастаўлена задача за першае паўгоддзе сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам і федэрацыямі ў кожным відзе спорту перагледзець сістэму падрыхтоўкі спартсменаў, удзяліўшы асаблівую ўвагу заняткам з дзецьмі і падлеткамі, падрыхтоўцы, кваліфікацыі трэнераў, крытэрыям адбору на розныя ступені спартыўнай кар'еры. "У кожным відзе спорту трэба правесці сумесна такую рэвізію", - рэзюмаваў міністр.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
02.20 Беларусь сёння (Франц.) (п.)

Далей:
02.40 У сузор'і муз (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны