Нагляд у войсках і эканоміцы, расследаванне фактаў генацыду. Галоўныя тэмы даклада генпракурора ў Прэзідэнта

Фота belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа.

У пачатку сустрэчы кіраўнік дзяржавы коратка пералічыў асноўныя пытанні, па якіх хацеў бы заслухаць інфармацыю ад генеральнага пракурора. У іх ліку нагляд за выкананнем законнасці ў войсках і сілавых структурах, падыходы да арганізацыі эфектыўнай работы ў гэтых пытаннях. Яшчэ адна тэма - расследаванне фактаў генацыду беларускага народа. Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на ролі генеральнай пракуратуры па наглядзе і выяўленні негатыўных фактаў у сферах эканамічнай дзейнасці, такіх як сельская гаспадарка, прамысловасць.

"Тры такія блокі пытанняў, якія я хацеў бы абмеркаваць з вамі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аб стварэнні сістэмы ваенных пракурораў

"Не першы раз паўстае пытанне аб кантролі, пракурорскім наглядзе за сітуацыяй ва Узброеных Сілах. За выкананнем законаў і гэтак далей. На якім узроўні мы сёння знаходзімся? - пацікавіўся беларускі лідар. - Прапаноў шмат паступае, у тым ліку і па стварэнні нейкай сістэмы ваенных пракурораў. Я гавару "нейкай сістэмы", таму што размова не ідзе аб вяртанні да той савецкай практыкі. Але нейкія элементы павінны быць".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што пунктаў гледжання па гэтым пытанні шмат. Ён пацікавіўся, чым абгрунтавана пазіцыя Андрэя Шведа. "Я яе ведаю, але чым вы матывуеце гэту пазіцыю? Тое, што нам трэба ўзмацняць, напэўна, кантроль за выкананнем заканадаўства сярод ваенных, - гэта факт. Я вам пра гэта ўжо гаварыў, што пракуратура некалькі адышла ў бок ад сілавога блока ў свой час", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што размова не толькі пра армію, паколькі пагоны носяць і ў шмат якіх іншых сілавых структурах, уключаючы МНС, МУС, Камітэт дзяржбяспекі. "Усюды вока пракурора павінна быць", - упэўнены беларускі лідар.

Як расказаў журналістам па выніках даклада Андрэй Швед, прапанова аб стварэнні Галоўнай ваеннай пракуратуры "абумоўлена шэрагам аб'ектыўных акалічнасцей, у тым ліку абстаноўкай, якая складваецца вакол краіны". Аляксандр Лукашэнка вывучыў гэтыя прапановы і даручыў абмеркаваць іх з кіраўніцтвам праваахоўных і іншых дзяржаўных органаў. Рашэнне аб неабходнасці стварэння такога падраздзялення будзе прынята толькі па выніках дадатковай нарады ў Прэзідэнта.

Паводле слоў Андрэя Шведа, цяперашняя ініцыятыва не азначае вяртання да мінулай практыкі. Ён нагадаў, што Беларуская ваенная пракуратура ліквідавана ў 2014 годзе, і тады ў свеце была зусім іншая сітуацыя, у тым ліку ў ваенным плане. "Размова ідзе не пра аднаўленне ў тым вобразе ці абліччы, якое было, а пра стварэнне Галоўнай ваеннай пракуратуры ва ўсечаным варыянце, колькасцю ў некалькі разоў меншай, чым Беларуская ваенная пракуратура. Але стаіць пытанне, што ў выпадку, калі будзе прынята такое рашэнне, ваенныя пракуроры будуць займацца выключна наглядам за выкананнем законнасці ў войсках у розныя перыяды часу. Рашэнне будзе прынята толькі па выніках дадатковай нарады ў кіраўніка дзяржавы", - расказаў генпракурор.

Аб расследаванні фактаў генацыду

"Другое пытанне - аб генацыдзе. Выкрышталізоўваецца шэраг прапаноў па больш сур'ёзным не проста разглядзе нашым грамадствам фактаў генацыду беларускага народа ў Вялікую Айчынную вайну. Але і прапагандзе гэтага пытання, асабліва сярод моладзі. Каб моладзь ведала, што было. Для чаго? Для таго, каб такога больш не адбылося", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як вядзецца адпаведная работа ў гэты момант і на перспектыву.

"Актыўнасць следчых дзеянняў не зніжаецца. На гэты момант намі ўстаноўлена звыш 2,5 тысяч раней невядомых населеных пунктаў, якія былі знішчаны. У тым ліку не менш як 80 з іх напаткаў лёс Хатыні", - падзяліўся падрабязнасцямі з журналістамі генпракурор.

Пры расследаванні фактаў генацыду дапытаны 17 тыс. сведкаў, праведзена вялікая работа па ўвекавечанні памяці ахвяр вайны.

"Актыўная работа вядзецца з моладдзю. Вельмі важна, каб вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе, каб праўда аб генацыдзе была даведзена да кожнага грамадзяніна нашай краіны, асабліва да нашых дзяцей. У сувязі з гэтым было даложана аб асобных аспектах укаранення ў навучальны працэс і ідэалагічную работу вынікаў расследавання. Дадзены даручэнні ў тым ліку аб падрыхтоўцы вучэбнага матэрыялу, які з 1 верасня павінен быць у кожнай школе. Гэта задача будзе выканана", - падкрэсліў Андрэй Швед.

Аб важных пытаннях у эканоміцы

Трэцяя тэма даклада таксама істотная, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Пытанне даручэнняў генеральнаму пракурору наконт важных пытанняў у эканоміцы. Дапусцім, сельская гаспадарка - гэта падзеж жывёлы. У тым ліку і выплата заработнай платы. Вы заўсёды гледзіце на гэта пытанне. Захаванасць і гэтак далей", - пералічыў Прэзідэнт.

У гэтым жа ключы перад органамі пракуратуры стаяць задачы па процідзеянні і прафілактыцы карупцыйных праяў. "Гэта характэрна перш за ўсё для сістэмы прамысловасці. Як з гэтым справы па Гомельшчыне? Шмат было прэтэнзій у свой час. Як новы губернатар спраўляецца з гэтымі пытаннямі?" - абазначыў пытанні беларускі лідар.

Паводле слоў Андрэя Шведа, інтэнсіўнасць праверачных мерапрыемстваў з боку праваахоўнікаў зніжацца не будзе: недахопаў у сферы АПК па краіне яшчэ вельмі шмат, і гэта не толькі безгаспадарчасць.

"Выяўлены факты парушэння закона пры ажыццяўленні меліярацыі, узбуджана 14 крымінальных спраў. Устаноўлена, што практычна ва ўсіх рэгіёнах крадуць грошы. Паводле даных папярэдняга расследавання, на суму не меншую за 800 тысяч рублёў. Акрамя таго, амаль паўтары тысячы гектараў, у якія ўкладзены бюджэтныя грошы (больш як 9 мільёнаў рублёў) у ходзе меліярацыі, на сённяшні дзень яшчэ не ўключаны ў гаспадарчы абарот", - адзначыў кіраўнік нагляднага ведамства.

Андрэй Швед папярэдзіў: для пракурораў непазбежнасць адказнасці за любыя злачынствы з'яўляецца галоўным прынцыпам. "Рабіце ўсё неабходнае для таго, каб вы працавалі ў адпаведнасці з законам", - звярнуўся ён да кіраўнікоў гаспадарак.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
03.00 Навіны (Англ.) (п.)

Далей:
03.20 Міжнародны агляд (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны