Навагодні зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народа

Фота: belta.by


Дарагія суайчыннікі і госці Беларусі!

Набліжаецца поўнач. Гэта імгненні, калі мы з хваляваннем сочым за стрэлкамі гадзінніка і здаецца, што час ляціць. А так шмат трэба паспець: падзякаваць адыходзячаму году за ўсё добрае, зазірнуць у будучыню, загадаць жаданні.

У навагоднюю ноч мы сустракаемся за адным сталом з роднымі, блізкімі, сябрамі, каб сказаць адзін аднаму цёплыя словы і падзякаваць за добрыя справы.

А ў пераднавагоднія хвіліны гэта традыцыя прыходзіць у Палац Незалежнасці. Мне вельмі прыемна павіншаваць вас, дарагія беларусы, з Новым годам і перадаць самыя шчырыя пажаданні ва ўсе куткі нашай краіны.

Дзякуй за лепшыя імгненні адыходзячага года. За радасць бачыць, як вы стваралі сем'і і станавіліся бацькамі. Як дачакаліся ўнукаў і праўнукаў. Як малышы пайшлі ў першы клас, а выпускнікі адкрылі дзверы ў дарослае жыццё, прадаўжаючы гісторыю сям'і і краіны.

Вядома, не ўсё і не заўсёды было так, як марылася. Але жыццё - як музыка. Яно гучыць рознымі нотамі, у рознай танальнасці. А мы заўсёды павінны настройвацца на лепшае, дапамагаючы адзін аднаму.

Дзякую за тое, што ў цяжкую гадзіну былі побач з тымі, хто меў патрэбу ў падтрымцы. За навагодняе свята, якое ў гэтыя дні вы дорыце нашым дзецям, адзінокім людзям і старым.

Нізкі паклон усім, хто аддае сябе рабоце з людзьмі: лечыць, вучыць, выхоўвае.

Нашы поспехі і дасягненні былі на карысць Радзімы.

Беларускія сяляне сабралі добры каравай - дастатковы, каб падзяліцца з сябрамі і суседзямі. Парадавалі навінкамі айчынныя вытворцы.

А наша родная Беларусь стала яшчэ больш утульнай і камфортнай. Гэта зрабілі вы - усе, хто праектуе, будуе, робіць наша жыццё ярчэйшым сваёй творчасцю. Прыгажосць і чысціня, якія так захапляюць прыезджых да нас гасцей, - наш іміджавы поспех, візітная картка. І гэта ваша заслуга.

Можа, мы і не заўсёды задумваемся аб каштоўнасці таго, што стала нормай, але дакладна ведаем: свой шлях руху наперад мы выбіраем самі.

Дзякуй вам за палітычную мудрасць. Мы дастойна правялі адзіны дзень галасавання. Гэтак жа спакойна, без падказак і парад, сфарміравалі Усебеларускі народны сход. Гэта гістарычны крок, эфект ад якога давядзецца ўбачыць у дзеянні.

Яшчэ адной вяхой у гісторыі краіны стаў палёт першага касманаўта суверэннай Беларусі.

З такіх яркіх падзей і склалася аблічча адыходзячага года - стваральнага і цікавага. Мы ўпэўнена ішлі да сваіх мар і мэт, але галоўнае - пад чыстым небам.

За мір і нашу бяспеку дзякуй людзям у пагонах і іх сем'ям, якія забяспечваюць надзейны тыл нашым абаронцам.

З кожным годам гэтыя словы гучаць усё мацней і актуальней, а іх значэнне становіцца больш важкім. Як і ўдзячная памяць аб гераічным пакаленні Вялікай Айчыннай вайны.

У 80-годдзе Вялікай Перамогі для нас, наследнікаў пераможцаў, справа гонару захаваць завешчаны нам мір.

Дарагія беларусы!

Вось і 2024-ы становіцца гісторыяй. Нашай з вамі. Яна складзена з соцень тысяч успамінаў, але сюжэт заўсёды адзін: сумныя падзеі адыходзяць у мінулае, шчаслівыя - вядуць у будучыню.

Мы ведаем, што ўсё, чаго дасягнулі ў мінулым 2024 годзе, будзе мець працяг у надыходзячым 2025-м.

Наш шлях - пераемнасць.

Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады. Па-беларуску мудра - з апорай на ўсё, чым мы даражым і чым ганарымся.

Наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці. Кожны яе год мы прысвецім аднаму важнейшаму напрамку.

Пачнём з Года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей.

Зусім хутка нам давядзецца выбіраць будучыню дзяржавы. Мы ўсе хочам, каб яна была паспяховай і шчаслівай. І абавязкова мірнай!

Каб родныя і блізкія былі здаровыя, каб нас акружалі надзейныя сябры, добрыя і спагадлівыя людзі.

Надыходзіць час загадваць жаданні, і няхай усё задуманае здзейсніцца. Няхай наша родная Беларусь, моцная і незалежная, заўсёды будзе адзінай сям'ёй і домам для кожнага.

Я ганаруся вамі і шчаслівы быць выканаўцам вашай волі! Шчасця вам і дабра!

З Новым годам, беларусы!

З Новым годам нашых сяброў і ўсіх добрых людзей!

Міру вам і спакою!

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны