Гэтым словам Аляксандру Лукашэнкі апладзіравалі стоячы. Поўная прамова Прэзідэнта на кліматычным саміце ў Дубаі

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 снежня выступіў на пленарным пасяджэнні Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату. У час сваёй прамовы кіраўнік дзяржавы, як відаць, адышоў ад запланаваных тэзісаў і дадаў рэзкасці свайму выступленню. У выніку словам беларускага лідара заапладзіравалі ў зале (магчыма, за выключэннем першых прамоўцаў - аб іх Аляксандр Лукашэнка выкажацца пазней). І гэта былі ўжо не радавыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму прамоўцу, - кіраўніку дзяржавы апладзіравалі стоячы. Прыводзім выступленне Прэзідэнта Беларусі цалкам.

Спадар старшыня!

Паважаныя ўдзельнікі нашага форуму!

Перш за ўсё традыцыйна хачу падзякаваць кіраўніцтву Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў за гасціннасць і высокі ўзровень арганізацыі гэтай канферэнцыі. Няпростай канферэнцыі, на якую прыбыло толькі кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў больш, чым прыязджае на сесію Генеральнай Асамблеі ААН.

Сёння мы, лідары дзяржаў свету, гаворым пра будучыню планеты Зямля - нашага агульнага дому. Іншага дому ў нас не было і не будзе. Гаворым пра будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў. Пра будучыню ўсіх, хто прыйдзе ў гэты свет пасля нас.

Мы прадстаўляем розныя культуры, розныя сістэмы каштоўнасцей, розныя цывілізацыі. Але мы адзіныя перад тварам глабальнага выкліку, які кінула нам сама прырода.

Клімат мяняецца. Вучоныя робяць самыя змрочныя прагнозы. Тое, што мы чуем іх і рэагуем, вельмі прагрэсіўна. Але каб эфектыўна процістаяць пагрозе, неабходна сумленна і адкрыта назваць яе першапрычыны.

Перш за ўсё гэта адсутнасць пачуцця меры ў імкненні да геапалітычнай, у тым ліку ваеннай (я сказаў бы, перш за ўсё ваеннай) перавагі тых, хто правакуе і распальвае ачагі войнаў у розных кутках планеты. А войны з'яўляюцца галоўнай крыніцай бруду на нашым кантыненце. Гэта прага нажывы, якая ператварае прыродныя рэсурсы ў асабісты капітал і абкрадае будучыя пакаленні. Гэта спробы ўстараніць са свайго шляху краіны, якія перашкаджаюць падпарадкаваць увесь свет, і разбурыць, выцягнуўшы з зямлі ўсе сокі. І робіцца ўсё часам нібы ў мэтах устойлівага развіцця (ёсць такая праграма ў ААН).

Беларусь у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем у поўнай меры выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы і нават перавыконвае іх. Мы аказваем бясцэнныя экасістэмныя паслугі нашаму кантыненту, захоўваючы ўнікальную крыніцу кіслароду - прыродныя балоты, лясы, лёгкія Еўропы. Развіваем зялёную і атамную энергетыку, мінімізуючы рызыкі змянення клімату.

Парадаксальна, але ў адказ атрымліваем новыя эканамічныя санкцыі, бар'еры ў міжнародным гандлі, абмежаванне доступу да тэхналогій. І не толькі мы.

Пара прызнаць: зялёны парадак дня бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі. Ён патрабуе павагі суверэнітэту краін і безумоўнай справядлівасці.

Нельга душыць палітычных апанентаў санкцыямі і ў той жа час патрабаваць затратных для нацыянальных эканомік рашэнняў. Рашэнняў, ад якіх залежыць чысціня ўсёй атмасферы, усіх грунтавых вод і сусветнага акіяна. І яшчэ: як можна чакаць дарагіх эфектыўных мер па захаванні клімату ад краін і народаў, якія да гэтага часу не адышлі ад каланіяльнага прыгнёту?

Зыходзячы з гэтага, Беларусь заклікае ўсіх, хто абавязаны ўзяць на сябе цяжар гістарычнай адказнасці: першае - уносіць суразмерны ўклад у вырашэнне пытанняў кліматычнай бяспекі за ўсе стагоддзі бяздумнага стаўлення да прыроды; па-другое, узмацніць падтрымку краін, якія сталі на шлях развіцця, і дзяржаў з пераходнай эканомікай; трэцяе - перастаць выказваць "заклапочанасці" і пачаць дзейнічаць у імя захавання жыцця на Зямлі.

Напэўна, чарговы раз мы тут сабраліся і чарговы раз выкажам сваю заклапочанасць, на жаль. Праз тыдзень усе забудуць. У нас няма маральнага права жыць толькі для сябе. Мы павінны заглядваць за гарызонт, паважаць законы прыроды і ствараць аснову для прадаўжэння чалавечага роду тут і цяпер. На нашай планеце. Іншага дому ў нас няма і не будзе.

І на заканчэнне. Усе прамоўцы, асабліва прамоўцы з прамоўцаў, якія выступалі тут першымі, заклапаціліся: а дзе ўзяць грошы? Ды кіньце вы. Прысутны тут нават журналіст вам скажа, дзе ўзяць грошы. Каб адказаць на гэта пытанне, трэба зазірнуць у нядаўнюю гісторыю. Прыклад. Каб знішчыць Ірак і Афганістан і прыўнесці ў гэтыя краіны "даброты" для народаў, патрачана, паводле ацэнак, ад паўтара да двух трыльёнаў долараў. Ірак і Афганістан абышоўся агрэсару каля двух трыльёнаў долараў. А палічыце, колькі грошай пайшло на тое, каб абараніць гэтыя краіны? А колькі людзей загінула? Гэта ў доларах не ацэніш. Сёння ідзе вайна ва Украіне. Гэта ўжо не паўтара-два трыльёны долараў. Гэта ўжо абыдзецца ў пяць трыльёнаў долараў, калі ўдасца дамовіцца ў бліжэйшы час аб міры.

Чаму сёння няма міру ў гэтай частцы планеты? Таму што тыя прамоўцы, якія выступалі ў першых радах, гавораць і аб міры, гавораць аб тым, каб планета была чыстай, паклапаціліся пра ўнукаў, а ў той жа час развязалі і вядуць самую страшную вайну на планеце.

А на Блізкім Усходзе ў колькі абыдзецца бойня? А калі ўспыхне ў Ціхім акіяне? Гэта трыльёны, трыльёны долараў. Дык давайце іх накіруем на чысціню планеты. І не трэба будзе шукаць, як у нас кажуць, па завуголлі гэтыя грошы.

Мы тут сабраліся для таго, каб чарговы раз выказаць заклапочанасць. А тыя, хто тут выступалі ў першых радах, хто "паклапаціліся пра ўнукаў", яны ж вядуць гэтыя войны. А войны - гэта страшнае забруджванне планеты. Давайце гэта спынім. Таму самае галоўнае - нам трэба навучыцца гаварыць менш слоў, а больш рабіць.

Я разумею: калі мы прымем нейкую дэкларацыю або мемарандум, як у нас заўсёды бывае, мы наўрад ці нечага даб'ёмся. Як тут гаварылі, зноў жа, у пачатку прамоўцы, 80 працэнтаў бруду на планеце гэта ад 20 вядучых дзяржаў. Давайце ў дэкларацыю, спадар старшыня, запішам не заклапочанасць, а запатрабуем ад іх скараціць хаця б напалавіну выкіды ў атмасферу. Мы гэтага не зробім. Дык навошта сабраліся? Вось яны грошы, жывыя грошы. 10 трыльёнаў долараў, якія мы можам, спыніўшы войны, накіраваць на ачышчэнне нашай планеты.

І давайце дзейнічаць. Не пачнём дзейнічаць - прырода прымусіць нас жыць па яе законах.

Дзякую вам.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны