"Гэта і ёсць наша адзінства". Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэліся ў Крамлі з Васілеўскай і Навіцкім

Фота: belta.by


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і расійскі лідар Уладзімір Пуцін правялі ў Крамлі сумесную сустрэчу з удзельніцай 21-й касмічнай экспедыцыі на МКС Марынай Васілеўскай і лётчыкам-касманаўтам Алегам Навіцкім, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сімвалічна, што сустрэча кіраўнікоў дзяржаў з касманаўтамі Беларусі і Расіі адбылася ў Дзень касманаўтыкі. Зусім нядаўна Марына Васілеўская і Алег Навіцкі вярнуліся з арбіты. Для Беларусі гэта падзея асабліва значная: упершыню ў гісторыі суверэннай рэспублікі яе грамадзянін здзейсніў касмічны палёт. На МКС у Марыны Васілеўскай была свая задача - правесці шэраг даследаванняў для беларускай навукі.

Уладзімір Пуцін павіншаваў касманаўтаў са святам і ў іх асобе - усіх, хто працуе ў гэтай галіне.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу яшчэ раз выказаў удзячнасць расійскаму боку за супрацоўніцтва ў сферы космасу і падтрымку.

"Для вас гэта звычайна, для нас гэта вялікая навіна, таму што першая дзяўчына-касманаўт апынулася ў космасе. Першы беларускі касманаўт незалежнай Беларусі. І Алег - наш: ён жа нарадзіўся пад Мінскам. Мама яго жыве там, нядаўна сустракаліся. Гэта сімвалічна. Таму я вам вельмі ўдзячны. Гэта не проста даніна павагі, што мы тут. Калі б тады вы не далі адмашку і не згадзіліся, не было б гэтага палёту. Дзякуй за Марыну і дзякуй, што камандзірам гэтага палёту быў Алег. Гэта і ёсць наша адзінства: нарадзіўся ў Беларусі, служыў у Савецкім Саюзе (лётчык, выпрабавальнік), стаў касманаўтам у Расіі", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сфера касманаўтыкі для беларусаў не чужая. Ды і сам ён ужо даўно паглыблены ў спецыфіку: бываў на розных касмадромах і ў галіновых установах розных краін, вывучаў тэхнічны бок пытання. "Мы не сімвалічна, мы вельмі сур'ёзна працуем над сумеснымі праграмамі Беларусі і Расіі. Спадарожнікавыя праграмы мы робім разам. Мы з савецкіх часоў захавалі гэтыя заводы па вытворчасці спадарожнікаў. Разам з расіянамі працуем. Цяпер - пілатуемыя палёты. Я гаварыў Уладзіміру Уладзіміравічу, што мы і далей будзем разам працаваць. Ён учора мяне падтрымаў", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Оптыка за вамі", - растлумачыў Уладзімір Пуцін.

"Гэта без пытанняў. У нас оптыка, дарэчы, не горшая, чым на Захадзе. Таму падтрымана, што мы будзем працаваць разам, у тым ліку будзем лятаць у космас, будзем працаваць і ў цэнтры падрыхтоўкі (касманаўтаў. - Заўвага БЕЛТА) і ў іншых месцах, дзе рыхтуюць, трэніруюць нашых пілотаў", - дадаў беларускі лідар.

"Вас віншую з вяртаннем на Зямлю, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да касманаўтаў. - Даліся вы нам, асабліва мне, вельмі нялёгка: калі не стартанула адразу ракета, у мяне ўсё ўпала. Я ўжо думаў: бяда. Не, малайцы. Усё нармальна, усё спрацавала. Вы своечасова вярнуліся, правялі эксперыменты патрэбныя. Я думаю, што мы яшчэ не раз убачым сумесныя палёты расіян і беларусаў". Планы тут сапраўды грандыёзныя: у бліжэйшыя гады Расія плануе вывесці на арбіту першы модуль айчыннай арбітальнай станцыі. Гэта адкрывае вялікія перспектывы для двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Алег Навіцкі падкрэсліў, што брацкія і саюзніцкія адносіны дзвюх дзяржаў дарагога вартыя. Паводле яго слоў, падрыхтоўка беларускіх касманаўтаў прайшла паспяхова: паводле ацэнак інструктараў, абедзве дзяўчыны падышлі да яе вельмі адказна. "Усе надзеі, якія ўскладаліся на Марыну, яна поўнасцю апраўдала", - сказаў касманаўт.

Ён таксама павіншаваў прэзідэнтаў з Днём касманаўтыкі, адзначыўшы іх уклад у развіццё гэтага напрамку ў Беларусі і Расіі. "Вельмі прыемна, што наша тэхніка сапраўды самая надзейная. Гэта паказаў і аварыйны старт Аляксея Аўчыніна, калі пайшоў падрыў ракеты пад ім. Тут аўтаматыка адмяніла пуск рухавікоў перад стартам: у Марыны быў пульс 66, ніхто не хваляваўся, Трэйсі (член экіпажа, астранаўт NASA Трэйсі Дайсан. - Заўвага БЕЛТА) была спакойная. Наша тэхніка не падводзіць проста", - заявіў Алег Навіцкі.

Марына Васілеўская прызналася, што для яе было шчасцем стаць першым касманаўтам у гісторыі суверэннай Беларусі. "Я старалася зрабіць усё магчымае, каб выканаць праграму на 100 працэнтаў і нават больш. Пакарэнне космасу грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта вельмі значная падзея для нашай краіны. Хацелася б, вядома, і далей прадаўжаць у гэтай сферы. Шчаслівая, рада і ганаруся тым, што гэты праект адбыўся".

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны