Вытокі Вялікай Перамогі: Рагачоўска-Жлобінская наступальная аперацыя


21–26 лютага 1944 года адбылася наступальная аперацыя войскаў правага крыла 1-га Беларускага фронту (камандуючы – генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі). Яна ўвайшла ў гісторыю Вялікай Айчыннай вайны пад назвай Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі. Праводзілася з мэтай разгрому групоўкі германскіх войскаў у раёне Рагачова і Жлобіна, і стварэння ўмоў для наступу на Бабруйскім кірунку.

У аперацыі ўдзельнічалі арміі: 3-я (генерал-лейтэнант Аляксандр Гарбатаў), частка сіл 50-й (генерал-лейтэнант Іван Болдзін) і 48-й (генерал-лейтэнант Пракоп Раманенка), 16-я паветраная (генерал-лейтэнант авіяцыі Сяргей Рудэнка). Ім супрацьстаяла 9-я нямецкая армія групы армій «Цэнтр», якая займала дзве ўмацаваныя абарончыя паласы і моцныя вузлы супраціўлення ў Рагачове і Жлобіне.

21 лютага савецкія войскі перайшлі ў наступленне і на працягу двух дзён прарвалі абарону праціўніка, фарсіравалі Днепр, перарэзалі чыгуначную ветку Магілёў–Рагачоў.

23 лютага падышлі да Рагачова і на наступны дзень штурмам вызвалілі яго, перамясціліся да ракі Друць, захапілі плацдармы на абодвух берагах Дняпра, падышлі да Жлобіна.

26 лютага войскі 1-га Беларускага фронту завяршылі Рагачоўска-Жлобінскую аперацыю і перайшлі да абароны. У выніку наступлення нашы войскі ліквідавалі важны плацдарм немцаў на левым беразе Дняпра. Некалькі партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі ў Віцебскай вобласці, у бесперапынных баях разграмілі нямецкія гарнізоны ў 30 населеных пунктах. Знішчаны звыш тысячы гітлераўцаў, пушчана пад адхон 40 воінскіх эшалонаў.

У выніку Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі савецкія войскі нанеслі вялікія страты праціўніку і стварылі спрыяльныя ўмовы для наступу на Бабруйскім кірунку. Генерал Аляксандр Гарбатаў пісаў так: «За чатыры дні наступальных баёў мы дасягнулі немалых вынікаў. Фарсіравалі Днепр, прарвалі ўмацаваную абарончую паласу праціўніка, захапілі выгадны ў аператыўных адносінах плацдарм памерам 62 км па фронце і да 30 км у глыбіню (пазней ён адыграў вялікую ролю ў летняй Бабруйскай аперацыі)».

Аб прыкладах мужнасці і гераізму воінаў у ходзе Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі расказваюць і супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны: «Ціхая вёска Вішчын на Гомельшчыне – толькі пункт на карце, і мала хто ведае, што ў кровапралітных баях за гэты населены пункт адначасова тры воіны былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза.

Адзін з іх – камандзір стралковай роты 1092-га стралковага палка 269-й стралковай дывізіі старшы лейтэнант Іван Хмель. Пасля пераадолення Дняпра ён скрытна вывеў роту да пазіцый ворага і ў момант артпадрыхтоўкі павёў у атаку. У выніку бою рота забяспечыла пераправу артылерыі па лёдзе. Мужны афіцэр загінуў, пасмяротна быў удастоены звання Героя.

На іншым участку прарыву гэтага ж палка лейтэнант Міхаіл Маладзікоў, пераадолеўшы два мінныя палі і драцяныя загароды, пад моцным агнём праціўніка авалодаў плацдармам, знішчыў гарнізон вузла супраціўлення, кулямётны пункт, адбіў некалькі контратак праціўніка, узяў у палон пяць гітлераўцаў. Удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

У авангардзе наступу на вёску Вішчын змагалася аддзяленне сяржанта Валянціна Ардашава. Ён першым уварваўся ва ўмацаваны пункт праціўніка, гранатамі і агнём з аўтамата знішчыў 31 нацыста, а чатырох захапіў у палон. У сваім лісце дадому сяржант сціпла пісаў: «Званне Героя атрымаў у Беларусі, у раёне Рагачова. Падрабязнасці бою апісваць не буду, на гэта трэба шмат часу і паперы...».

24 лютага 1944 года ў Маскве быў дадзены артылерыйскі салют у гонар вызвалення Рагачова. За правядзенне Рагачоўска-Жлобінскай аперацыі 30 чалавек былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. А 26 лютага 13 злучэнням і часцям было прысвоена ганаровае званне «Рагачоўскіх».

 

Выпуск штотыднёвага праекта «Вытокі Вялікай Перамогі» падрыхтаваны па матэрыялах Інфармацыйнага агенцтва «БЕЛТА». 

Фатаграфіі ўзяты з адкрытых інтэрнэт-крыніц і маюць ілюстрацыйны характар.

 
 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
17.40 Зялёны сусвет (Англ.)

Далей:
18.00 Навіны з Беларусі (Англ.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны