Бяспека і эканоміка. Сяргей Алейнік падзяліўся падрабязнасцямі пасяджэння СМЗС СНД у Бішкеку

Фота: belta.by


Пасяджэнне ў Бішкеку Савета міністраў замежных спраў СНД пацвердзіла нацэленасць усіх без выключэння краін умацоўваць патэнцыял Садружнасці, развіваць вымярэнні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння. Аб гэтым па выніках мерапрыемства заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўдзялілі шмат увагі і пытанням бяспекі. Удзялілі вельмі вялікую ўвагу пытанням эканамічнага супрацоўніцтва. Зусім нядаўна было падпісана пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі, прыняты шэраг прапаноў Беларусі ў комплексны план па выкліках у эканамічнай сферы. У верасні Эканамічны савет СНД прыняў дадатковыя рашэнні па ўмацаванні галіновага ўзаемадзеяння ў эканамічным супрацоўніцтве паміж краінамі СНД. І мы, вядома, удзяляем гэтым пытанням вельмі вялікую ўвагу, таму што эканамічная ўстойлівасць, самадастатковасць Садружнасці - залог стабільнага працвітання і развіцця нашых дзяржаў", - сказаў кіраўнік МЗС.

На пасяджэнні была ўдзелена ўвага і тэме ўзаемнага гандлю. Сяргей Алейнік прывёў даныя, што аб'ём гандлю паміж Беларуссю і краінамі СНД за 8 месяцаў гэтага года вырас да $33 млрд. "Гэта 12,5 працэнта росту. У грашовым вылічэнні - плюс $3,7 млрд у параўнанні з мінулым годам, - адзначыў міністр. - Такія паказчыкі гавораць самі за сябе. Усе краіны Садружнасці пацвярджаюць нацэленасць на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння, прамысловай кааперацыі, забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту. На гэтым грунтуецца ўзаемны рост гандлю і развіццё ўсіх астатніх вымярэнняў эканамічнага ўзаемадзеяння, уключаючы транспартна-лагістычныя калідоры, сістэму разлікаў, якая ўстойліва рухаецца ў бок пераходу на нацыянальныя валюты. Аб'ём разлікаў у нацыянальных валютах складае ўжо каля 80 працэнтаў. Думаю, гэта тэндэнцыя будзе прадаўжацца".

Паводле слоў міністра, усе краіны СНД адзіныя ў разуменні неабходнасці ўмацоўваць патэнцыял Садружнасці ў якасці сур'ёзнай апоры шматпалярнага свету. "Супярэчнасці ў дыпламатычнай практыцы - рэч звычайная. Яны заўсёды былі і ёсць. Але нам удаецца знаходзіць кампрамісныя фармулёўкі, рашэнні практычна па ўсіх пытаннях парадку дня, - запэўніў кіраўнік беларускага МЗС. - На сённяшні дзень вельмі востра стаіць пытанне салідарнасці, з'яднанасці, аб'яднальнага і стваральнага парадку дня ў Садружнасці. Да гэтага нас падштурхоўваюць асаблівасці бягучага геапалітычнага развіцця, незаконныя аднабаковыя меры, якія прымаюцца краінамі Захаду ў адносінах да шэрага краін СНД, уключаючы Беларусь. Гэтаму мы таксама ўдзялялі ўвагу. І, вядома, гэты аб'яднальны парадак дня будзе толькі ўмацоўвацца".

Сяргей Алейнік расказаў, што ў ходзе маючай адбыцца 13 кастрычніка ў Бішкеку сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД прадугледжваецца абмен меркаваннямі па найбольш актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадкаў дня, па тэме ўмацавання патэнцыялу Садружнасці. "Мы сёння падрыхтавалі чатыры праекты заяў, якія, разлічваем, будуць адобраны кіраўнікамі дзяржаў. Адна з іх якраз датычыцца пытанняў справядлівага глабальнага развіцця, фарміравання шматпалярнага свету", - заявіў кіраўнік МЗС.

Па выніках пасяджэння СМЗС вырашана, што наступны раз міністры збяруцца ў Мінску 12 красавіка 2024 года. "Мы з нецярпеннем будзем чакаць нашых калег, партнёраў і рыхтаваць субстантыўны парадак дня для гэтай сустрэчы", - дадаў Сяргей Алейнік.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
06.00 Навіны з Беларусі (Англ.) (п.)

Далей:
06.20 На абсягах культуры (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны