Беларусь і ААЭ падпісалі пагадненне аб гандлі паслугамі і інвестыцыях


 

Беларусь і ААЭ падпісалі міжурадавае пагадненне аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. Подпісы пад дакументам паставілі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Пяткевіч і дзяржаўны міністр па пытаннях знешняга гандлю Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Тані бен Ахмед Аль Зеюдзі, перадае БЕЛТА.

Асноўнымі мэтамі пагаднення з'яўляюцца ўстанаўленне рамачных правіл гандлю паслугамі, садзейнічанне інвестыцыйнай дзейнасці і пашырэнне гандлю паміж Беларуссю і ААЭ. Пагадненнем на ўзаемнай аснове замацоўваюцца гарантыі захавання празрыстых і стабільных умоў гандлю паслугамі, фіксуюцца дакладныя ўмовы вядзення дзейнасці ў розных сектарах (з улікам патрабаванняў дзеючага заканадаўства). Ствараюцца дадатковыя механізмы ўзаемадзеяння паміж краінамі ў галіне інвестыцыйнага супрацоўніцтва, уводзіцца Падкамітэт па інвестыцыях.

Чакаецца, што заключэнне міжнароднага дагавора прынясе істотныя выгады і ўмацуе двухбаковыя гандлёва-эканамічныя сувязі паміж краінамі.

Такія дамоўленасці Беларусі дзейнічаюць толькі ў ЕАЭС і СНД. Падпісана пагадненне аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый з Кітаем (чакаецца ўступленне ў сілу).

Беларусь стала першай дзяржавай - членам ЕАЭС, якая падпісала пагадненне па паслугах і інвестыцыях з ААЭ. Дарэчы, пагадненне аб эканамічным партнёрстве Еўразійскага эканамічнага саюза з ААЭ таксама плануецца падпісаць у Мінску.

"Такое ўражанне, што нябёсы садзейнічаюць таму, каб нашым двухбаковым адносінам і пагадненням было дадзена зялёнае святло. У Беларусі прайшоў маштабны Еўразійскі эканамічны форум, на якім была спецыяльная панэль, прысвечаная ўзаемаадносінам з ААЭ, і вы прынялі ў ёй удзел. Графік наследнага прынца таксама супаў з форумам, і цырымонія перадачы нашых пагадненняў адбудзецца на самым высокім узроўні. Сёння мы падпісваем два важнейшыя дакументы - і аб двухбаковым супрацоўніцтве, і ў рамках ЕАЭС. Ведаю вашу выключную ролю ў падрыхтоўцы пагаднення паміж ЕАЭС і ААЭ. Нашы калегі правялі вельмі вялікую работу па падрыхтоўцы двухбаковага пагаднення", - сказала Наталля Пяткевіч.

Паводле яе слоў, падпісанне двухбаковага дакумента азначае, што ААЭ ўвайшлі ў пул краін, якім Беларусь прадастаўляе найбольш спрыяльны міжнародны рэжым работы. "Поспехі ААЭ ў эканамічным развіцці заслугоўваюць захаплення. Нам прыносіць глыбокую радасць і задавальненне такое інтэнсіўнае развіццё ўзаемаадносін з вашай краінай", - падкрэсліла віцэ-прэм'ер.

Тані бен Ахмед Аль Зеюдзі падзякаваў беларускаму боку за дружбу і гасціннасць. "За апошнія два месяцы гэта ўжо другі візіт у Беларусь. Гэта сведчанне таго, што кіраўніцтва нашай краіны ставіцца з асаблівым інтарэсам да вашай дзяржавы. І ў бліжэйшыя месяцы мы плануем арганізаваць яшчэ адзін візіт эканамічнай дэлегацыі ў вашу краіну. Беларусь для нас дружалюбная краіна, стратэгічны партнёр, з якім ёсць магчымасці для развіцця супрацоўніцтва ў эканамічнай, гандлёвай і інвестыцыйнай сферах. Мы бачым, што развіваецца як двухбаковы тавараабарот, так і інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Гэтаму садзейнічаюць прамыя авіязносіны. З эмірацкага боку ёсць інвестыцыі ў беларускую інфраструктуру, мы ўдзельнічаем у эканамічных форумах Беларусі. За апошні тыдзень правялі перагаворы з беларускімі бізнесменамі па пытанні развіцця інвестыцый у прамысловым сектары", - адзначыў ён.

Дзяржаўны міністр таксама дадаў, што ЕАЭС для ААЭ з'яўляецца жывым стратэгічным рынкам, з якім краіна мае намер развіваць супрацоўніцтва. "Акрамя таго, для краін - удзельніц ЕАЭС пасля падпісання пагаднення з ААЭ адкрыюцца магчымасці па развіцці супрацоўніцтва з іншымі рынкамі рэгіёна", - звярнуў увагу ён.

У Міністэрстве эканомікі Беларусі таксама пракаменціравалі пагадненне з ААЭ аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый. "Перагаворы па пагадненні доўжыліся крыху больш як два гады ў фармаце fast-track. Асноўныя прэферэнцыі, якія беларускі і эмірацкі бакі прадастаўляюць адзін аднаму, - прадказальнасць і празрыстасць умоў вядзення дзейнасці. Бакі прымаюць абавязацельствы дапускаць суб'ектаў гаспадарання на рынкі паслуг у больш як 100 сектарах, якія ахопліваюць такія сферы, як фінансы, будаўніцтва, дзелавыя паслугі, транспарт і інш. Пагадненне ўлічвае трэнды міжнароднай дагаворнай практыкі і грунтуецца на прадастаўленні гарантый на высокім узроўні. ААЭ стануць першай дзяржавай далёкага замежжа, з якой Беларусь адначасова стварае як зону свабоднага гандлю таварамі, так і зону свабоднага гандлю паслугамі. Пагадненне па паслугах і інвестыцыях стане дапаўненнем таварнай здзелкі, што заключаецца паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ААЭ: адпаведнае пагадненне аб эканамічным партнёрстве ЕАЭС і ААЭ плануецца да падпісання сёння", - расказалі ў прэс-службе.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
07.00 Навіны з Беларусі (Пол.) (п.)

Далей:
07.20 Беларусь – агульны дом (Пол.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны