Фота: belta.by
У час афіцыйнага візіту міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова ў Эфіопію беларуская дэлегацыя правяла серыю перагавораў з ключавымі прадстаўнікамі эфіопскага ўраду і бізнесу. Аб тэматыцы сустрэч і дасягнутых дамоўленасцях БЕЛТА расказалі ў прэс-службе МЗС.
На сустрэчы з міністрам культуры і спорту Эфіопіі Шэвіт Шанкай бакі дамовіліся абменьвацца вопытам у музейнай справе і развіваць гуманітарнае супрацоўніцтва. Максім Рыжанкоў запрасіў эфіопскіх артыстаў выступіць на міжнародным фестывалі "Славянскі базар" у Віцебску. Эфіопскаму міністру перададзены запрашэнні ад беларускага калегі наведаць Беларусь з візітам. Таксама дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў Эфіопіі Дзён культуры, адукацыі і спорту Беларусі.
Шэвіт Шанка падтрымала прапановы Беларусі, адзначыўшы зацікаўленасць у развіцці культурнага дыялогу паміж дзвюма дзяржавамі.
На перагаворах з міністрам інавацый і тэхналогій Эфіопіі Бкелетэ Молам беларускі бок прапанаваў эфіопскім калегам вывучыць беларускі вопыт стварэння Парка высокіх тэхналогій, уключаючы прававыя і арганізацыйныя аспекты. "У ходзе абмеркавання асаблівая ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў сферы мірнай атамнай энергетыкі, навукова-даследчых праграм і бізнес-інкубатараў. Міністр Бкелетэ Мола падтрымаў ідэю адаптацыі беларускіх тэхналогій пад патрэбы Эфіопіі і выступіў з прапановай аб каардынацыі дзеянняў на міжнародных пляцоўках для забеспячэння доступу да мора дзяржаў, якія не маюць выхаду да яго", - праінфармавалі ў МЗС.
З генеральным дырэктарам Эфіопскага інвестыцыйнага холдынга Брукам Тае дасягнуты дамоўленасці аб мадэрнізацыі вытворчай базы Эфіопіі з выкарыстаннем беларускіх тэхналогій. Кіраўнік МЗС Беларусі прапанаваў уключыць прадстаўніка холдынга ў работу будучай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. "Асаблівы інтарэс эфіопскага боку выклікалі беларускія тэхналогіі ў цукровай прамысловасці", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.
Пастаўкі беларускай тэхнікі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў і падрыхтоўка кадраў у беларускіх ВНУ абмеркаваны на сустрэчы з міністрам горназдабыўной прамысловасці Эфіопіі Хабтаму Тэнгегі. Беларускі бок прэзентаваў эфіопскім партнёрам кар'ерную, грузавую і будаўнічую тэхніку, падкрэсліўшы магчымасці яе поўнага сэрвіснага суправаджэння. "Эфіопскі міністр звярнуўся з просьбай аб аказанні садзейнічання ў асваенні існуючых у Эфіопіі радовішчаў карысных выкапняў", - паведамілі ў МЗС.
У ходзе двухбаковай сустрэчы з дзяржаўным міністрам сельскай гаспадаркі Эфіопіі Сафіяй Каса асноўны акцэнт зроблены на падрыхтоўцы кадраў для Эфіопіі ў чатырох беларускіх аграрных ВНУ, а таксама на ўкараненні беларускіх тэхналогій механізацыі сельскай гаспадаркі. Эфіопскі бок выказаў зацікаўленасць ва ўстанаўленні доўгатэрміновых партнёрскіх адносін па пастаўках у Эфіопію беларускіх угнаенняў.
"Візіт Максіма Рыжанкова ў Эфіопію завяршыўся сустрэчай з міністрам абароны Эфіопіі Аішай Махамед, у ходзе якой бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў абароннай і ваенна-тэхнічнай сферах, уключаючы абмен візітамі і рэалізацыю сумесных ініцыятыў", - адзначылі ў МЗС.
У знешнепалітычным ведамстве падкрэслілі, што афіцыйны візіт пацвердзіў узаемную зацікаўленасць Беларусі і Эфіопіі ў пашырэнні супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, тэхналагічнай і гуманітарнай сферах. "Дасягнутыя дамоўленасці створаць аснову для рэалізацыі канкрэтных праектаў у рамках дарожнай карты двухбаковага партнёрства", - падкрэслілі ў МЗС.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут