Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў краіне неабходна развіваць машынабудаўнічыя вытворчасці. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 21 студзеня ў час сустрэчы з працоўным калектывам Мінскага аўтамабільнага завода і іншых прадпрыемстваў холдынга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, наведваючы новы аўтобусны завод, успомніў свой апошні візіт на МАЗ. Тады, паводле яго слоў, завадчане працавалі хоць і ў цяпле, але не ў самых лепшых умовах.
"Вы пачалі рабіць гэтыя аўтобусы. Будаваць і прадаваць, асабліва на знешніх рынках. Вы малайцы і заслужылі, каб у вас быў свой завод па вытворчасці аўтобусаў. У гэтым годзе мы вырабім і прададзім 2,3 тыс. аўтобусаў. Гэта добрыя лічбы. Грузавікоў мы вырабім і прададзім у цэлым 15 тыс. Таксама нядрэнна, - сказаў Прэзідэнт. - Пад дзве тысячы кожны год дабаўляйце, і тады не будзе праблем з работай і працаўладкаваннем не толькі ў вас, але і ў вашых дзяцей".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэты раз у эканоміку прадпрыемства вельмі не паглыбляўся, але на першы погляд яно працуе нядрэнна. "Мне даложаць аб гэтым. Але кажуць, што вы на пад'ёме", - звярнуў ён увагу.
"Захаванне нашых гігантаў было маёй галоўнай задачай. Яшчэ зусім маладым Прэзідэнтам я сабе паабяцаў захаваць усё тое, што было напрацавана ранейшымі пакаленнямі да нас. І вы, хто старэйшыя, памятаеце: мы пачалі з вамі эпапею. МАЗ, БЕЛАЗ, ліфты ў Магілёве, "Інтэграл", на які попыт сёння - толькі дай, ды ўсе прадпрыемствы - усё гэта трэба было ратаваць. Шчыра кажучы (зноў жа, не хачу вас перахваліць), калі я бачу аўтамабіль МАЗ, наш аўтобус, тралейбус, гэта гонар. І я шчаслівы, што мы захавалі нашу краіну як машынабудаўнічую", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Будзем вам усяляк дапамагаць, калі будзе вынік. Такое стаўленне да ўсіх, і да вас у тым ліку: будзе вынік - будзем дапамагаць і падтрымліваць. Гэта што, МАЗ сюды ўклаў грошы? Не. Гэта грошы нашай дзяржавы. Я сабраў гэтыя грошы са усяго народа і ўклаў сюды, спадзеючыся, што праз 5-10 гадоў вы гэтыя грошы не толькі вернеце, але і падвоіце-патроіце праз падаткі і гэтак далей. Таму мы будзем вам дапамагаць, будзем вас падтрымліваць. Ды і для народа вы робіце добры сродак перамяшчэння. Таму ціха і спакойна будзем рабіць сваю справу. Давайце разлічваць на свае сілы. Калі ў нас будзе сваё, гэта наша. Калі ў нас свайго няма, разлічвайце на некага... А мы ўмеем для жыцця людзей рабіць усё!" - рэзюмаваў беларускі лідар.
Answer:
Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,
dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI
Hallo Radio Belarus,
ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.
Dietmar
Answer:
Lieber Dietmar,
das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!
Адказ:
Дзякуй за водгук!
Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf
Адказ:
Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße
Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN
Адказ:
Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI
Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена
Адказ:
Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!
Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!
FM-перадатчыкі і частоты:
Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц
Спадарожнікавае вяшчанне:
тэхнічныя параметры глядзіце тут