Аляксандр Лукашэнка пра абараназдольнасць: трэба рыхтавацца да вайны, і дай бог, каб гэтай вайны не было

Фотa: belta.by


Беларусі трэба і далей умацоўваць сваю абараназдольнасць і гатоўнасць процістаяць праціўніку ў выпадку ваеннай агрэсіі. Адпаведныя заявы на нарадзе на Абуз-Лясноўскім ваенным палігоне зрабіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Старая формула: хочаш міру - рыхтуйся да вайны. Яшчэ раз хачу падкрэсліць (хоць чаго нам тут перад кімсьці апраўдвацца), што мы не збіраемся ваяваць, не хочам ваяваць... Усё гэта ўжо сказана. Гэта слухаюць, але робяць сваю справу, нашы праціўнікі, нашы сапернікі. Тыя, хто рыхтуецца супраць нас, будзем адкрыта гаварыць, ваяваць. Таму нам трэба рыхтавацца да вайны. І дай бог, каб гэтай вайны не было. Якая б ні была вострая абстаноўка вакол Беларусі, мы пакуль не назіраем тэндэнцый да развязвання супраць нас вайны", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, улічваючы вопыт як падзей на фронце ў суседняй дзяржаве, так і ваенных канфліктаў за апошнія гады ў свеце, у Беларусі ўжо чатыры разы рэфармавалі армію. "Гэта ўжо, напэўна, пяты раз падыходзім да мадэрнізацыі ўласных Узброеных Сіл", - заўважыў ён.

У час наведвання Абуз-Лясноўскага палігона было прадстаўлена шмат навінак у сферы беспілотных лятальных апаратаў, якія ўжо сталі новым словам у тактыцы вядзення сучасных баявых дзеянняў. Разам з тым, хоць беспілотнікі і могуць сур'ёзна паўплываць на ход вайны, без падрыхтаваных салдат і надзейнай зброі эфектыўна абараняцца не атрымаецца.

"Таму так, беспілотнікі - гэта сур'ёзная навінка. Так, яна, напэўна, вайну, калі раптам здарыцца, назад не паверне. Але значна паўплывае на ход ваенных дзеянняў, - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы. - Беспілотнікі - справа сур'ёзная. Справа, як ваенныя гавораць, вельмі эфектыўная і выгадная з пункту гледжання вайны. Страшна так гаварыць, але тым не менш. Сёння, як я гаварыў, ваюючыя бакі не шкадуюць беспілотнікаў для таго, каб паляваць за адным чалавекам (размова пра радавых ваеннаслужачых. - Заўвага БЕЛТА). Таму што гэта танней, чым падрыхтаваць байца. Таму так - беспілотнікі".

У сваю чаргу, каб эфектыўна процістаяць варожым беспілотнікам, трэба таксама мець сучасную тэхніку - сістэмы радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). І ў гэтым плане ў Беларусі ёсць кампетэнцыі яшчэ з часоў Савецкага Саюза. "Гэта мы ведалі даўно. Гэта наша беларуская тэма. І ў Савецкім Саюзе мы былі на перадавых (пазіцыях. - Заўвага БЕЛТА). Вось цяпер вельмі спатрэбілася. Таму мы павінны і можам ствараць самыя сучасныя комплексы падаўлення беспілотных лятальных апаратаў, і не толькі іх. Нямала зроблена, але яшчэ больш трэба зрабіць", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адзін важны напрамак у сучаснай вайне - контрбатарэйная барацьба. "Новы з'явіўся тэрмін у нас, ваенных. І не толькі тэрмін. Новы працэс у баі. Цябе атакавала артылерыя - ты павінен імгненна абазначыць каардынаты, адкуль ты атакаваны, і адказаць і накрыць гэту артылерыю. Рабіць трэба хутка. Але для гэтага трэба мець адпаведныя сістэмы. І шмат іншага, што дэманструе практыка бою", - заявіў беларускі лідар.

Прадаўжаючы тэму выкарыстання беспілотнікаў у сучаснай вайне, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што і ў Беларусі трэба быць гатовымі "да процідзеяння гэтай заразе". Гэтай тэме якраз і прысвечана мерапрыемства і нарада на Абуз-Лясноўскім палігоне.

 
інтэрнэт вяшчанне
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны