Аляксандр Лукашэнка аб гібрыднай вайне супраць Беларусі: на любыя агрэсіўныя выпады гатовы даць самы жорсткі адказ

Фота: belta.by


Беларусі ёсць чым адказаць на пагрозы ва ўмовах гібрыднай вайны, якая вядзецца супраць краіны ўжо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Супраць нас ужо некалькі дзесяцігоддзяў вядзецца перманентная гібрыдная вайна, якая ў далейшым будзе толькі набіраць абароты. Чым адказаць - у нас ёсць", - сказаў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што за тры дзесяцігоддзі ў Беларусі створана сучасная, баяздольная, добра ўзброеная армія. "На любыя агрэсіўныя выпады гатовы даць самы жорсткі адказ", - запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што ракеты, самалёты і беспілотнікі - гэта добра, але лёс любога бою або вайны будзе вырашаць камандзір і яго падначаленыя - салдаты. "Мы пастаянна вывучаем вопыт сучасных войнаў, аналізуем і выкарыстоўваем усё, што можа ўзмацніць нашу і расійскую абарону. Размова ідзе аб тэхніцы і ўзбраеннях і, што не менш важна, аб прафесіяналізме, з'яднанасці, маральна-валявых якасцях салдат і афіцэраў", - адзначыў Прэзідэнт.

"Хто яшчэ нядаўна мог бы сказаць, што ў год святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі раптам выразна праявяцца відавочныя гістарычныя паралелі з тымі далёкімі прапахлымі порахам саракавымі гадамі?" - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў заходніх СМІ узмацняецца істэрыя наконт "пагрозы з усходу", а некаторыя еўрапейскія палітыкі нават выказваюцца аб магчымасці прымянення на кантыненце ядзернай зброі. "Не мы, не расіяне, як яны (на Захадзе. - Заўвага БЕЛТА) нас папракаюць. Яны аб гэтым загаварылі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Кіраўніцтвам Еўрасаюза таксама афіцыйна заяўлена, што на працягу бліжэйшых чатырох гадоў яны маюць намер рэалізаваць праграму пераўзбраення Еўропы з бюджэтам 800 млрд еўра. Ці тое яшчэ будзе".

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на рост напружанасці і разрастанне канфліктаў у розных рэгіёнах свету: "Адначасова падпалілі Блізкі Усход. Ізраіль атакаваў Іран. Зноў пачынае іскрыць паміж Індыяй і Пакістанам. Прадаўжаецца напружанасць вакол Тайваня. А ў шэрагу краін Афрыкі так званыя гарачыя кропкі ўспрымаюцца ўжо амаль як натуральныя прыродныя з'явы. Самае сумнае, што кожны дзень гінуць тысячы людзей. І ваенных, і мірных. Я ўжо не гавару пра забітых дзяцей".

"Мы таксама бачым, што еўрапейцы маюць намер і далей прадаўжаць бессэнсоўную бойню ва Украіне. Як яны, ужо не маскіруючыся і не саромеючыся, заяўляюць - да апошняга ўкраінца", - сказаў Прэзідэнт.

Цырымонія ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу па традыцыі, як знак асаблівай павагі да арміі, адбылася напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята - Дня Незалежнасці.

"З атрыманнем дыплома Ваеннай акадэміі вучоба ў вас не заканчваецца. Ужо ў верасні многія з вас прымуць удзел у значным мерапрыемстве аператыўнай падрыхтоўкі - сумесным стратэгічным вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2025". Для ўсіх прысутных гэта будзе новая прыступка ў павышэнні прафесійнага майстэрства і тэст на адпаведнасць патрабаванням сучаснай вайны. Упэўнены, і гэты экзамен вы вытрымайце з гонарам", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён павіншаваў удзельнікаў цырымоніі з паспяховым заканчэннем вучобы і прысваеннем генеральскіх званняў. "Абарона Радзімы - праца нялёгкая, але вельмі высакародная, а людзі ў пагонах у нашай краіне заўсёды карысталіся аўтарытэтам і павагай у народа. Я веру ў кожнага з вас. Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, сямейнага дабрабыту, вялікіх поспехаў на новых пасадах. У добры шлях, паважаныя афіцэры", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

За выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку Аляксандр Лукашэнка ўручыў выпускнікам вышэйшых ваенных навучальных устаноў падзякі Прэзідэнта.

Пагоны генерал-маёра ўручаны Дзмітрыю Кучуку, Дзмітрыю Страшынскаму, Андрэю Расюку і Аляксандру Лаўрэнаву.

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
12.20 У свеце беларускага спорту (Англ.) (п.)

Далей:
12.40 Разам (Англ.) (п.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны