Беларусь і Грузія маюць намер пашыраць супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, паведаміў прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў па выніках сустрэчы з бізнэс-дэлегацыяй Грузіі. Міхаіл Мятлікаў адзначыў, што адносіны паміж Грузіяй і Беларуссю развіваюцца дынамічна, таму падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пашырэння наменклатуры тавараў, якія экспартуюцца ў Грузію, а таксама пераход да вытворчай кааперацыі, у тым ліку да стварэння сумесных прадпрыемстваў. Тавараабарот паміж Беларуссю і Грузіяй у 2013 годзе склаў 63 млн. долараў.