Перадавым вопытам пуску атамных электрастанцый абмяняюцца ўдзельнікі міжнароднага семінара Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі, што праходзіць на прадпрыемстве "Беларуская АЭС" у Астраўцы Гродзенскай вобласці, - паведамляе БЕЛТА. У мерапрыемстве прымаюць удзел эксперты з Расіі, Украіны, ЗША, Францыі, Славакіі, Ірана і іншых краін.