Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не робіць ніводнага кроку без узгаднення з Масквой, калі размова ідзе аб Расіі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Калужскай вобласці Анатолем Артамонавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў, што за апошні час з'явілася вельмі шмат домыслаў і інсінуацый. "Але запомніце: што б я ні рабіў цяпер, размаўляючы з Украінай, Захадам, Усходам і г.д., я ніводнага кроку не раблю без узгаднення з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі, калі пытанне датычыцца Расіі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Таму даю на гэта пытанне адкрыты і дакладны адказ: калі трэба будзе Расіі, каб мы за яе працавалі ва Украіне, мы гэта будзем рабіць. Калі трэба будзе Расіі, каб мы ехалі за край свету і карысць ёй прыносілі, мы гэта будзем рабіць", - падкрэсліў беларускі лідар.