Беларусь станоўча ўспрымае інтарэс замежных краін да Мытнага саюза

Беларусь станоўча ўспрымае інтарэс замежных краін да Мытнага саюза, заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв’ю газеце “Звязда”, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне, як Беларусь успрымае прапановы аб далучэнні да МС дзяржаў, якія знаходзяцца за межамі постсавецкай прасторы, у прыватнасці Турцыі, міністр сказаў, што рэспубліка падтрымлівае інтарэс замежных краін да Мытнага саюза. "Лічым яго заканамерным, паколькі гэта адно з буйнейшых у свеце рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў. Інтарэс да МС з боку магутных дзяржаў сведчыць як мінімум аб эканамічнай прывабнасці і канкурэнтаздольнасці арганізацыі. На думку міністра, пашырэнне Мытнага саюза адпавядае інтарэсам усіх дзяржаў-удзельніц. "Беларусь не раз падкрэслівала, што дзверы інтэграцыйнага аб'яднання адкрыты для нашых партнёраў. Новыя краіны - гэта новыя магчымасці. Іх прыход будзе азначаць пашырэнне рынку, новы ўзровень для супрацоўніцтва і ўзаемавыгаднай кааперацыі".

 

 

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动