Беларусь у любой сітуацыі будзе з Расіяй, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі, старшынёй Ваенна-прамысловай камісіі пры ўрадзе РФ Дзмітрыем Рагозіным, перадае БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы прадоўжыў: "У гэтым плане мы дакладна і выразна заявілі аб тым, што нам трэба быць бліжэйшымі адзін з адным. І ў любой сітуацыі мы будзем з Расіяй". "Трэба спыніць усялякія інсінуацыі на гэту тэму", - заўважыў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, ёсць і іншыя фактары. "Таму мы дзейнічаем зыходзячы з сітуацыі, зыходзячы з абстаноўкі, у інтарэсах нашай дзяржавы і ў інтарэсах нашага адзінага стратэгічнага саюзніка", - падкрэсліў Прэзідэнт.