Нацыянальныя кансультацыі аб выкананні рэкамендацый універсальнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавека адбыліся ў Мінску, - паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны.
Асноўная мэта кансультацый -прадастаўленне беларускім грамадскім арганізацыям аб'ектыўнай інфармацыі аб выкананні ўрадам рэкамендацый і падрыхтоўцы да другога цыкла універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавека. Прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў атрымалі магчымасць задаць пытанні і абмяняцца меркаваннямі з прадстаўнікамі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі па ўсім спектры тэматыкі правоў чалавека. Другі цыкл універсальнага перыядычнага агляду наша краіна пройдзе ў маі 2015 года.