Шоў у цемры і светлавы флэш-моб пройдуць у "Гадзіну Зямлі" ў Мінску 29 сакавіка, - паведамляе БЕЛТА.
Штогадовая акцыя "Гадзіна Зямлі " праходзіць у тысячах гарадоў. Выключыўшы святло, мільёны людзей дэманструюць сваё неабыякавае стаўленне да небяспечных наступстваў змены клімату. У Мінску шоу "Гадзіна без напружання " пачнецца ў 20.00. Унікальнасць мерапрыемства ў тым, што падчас яго наогул не будзе выкарыстоўвацца электрычнасць. Акрамя таго, арганізатары – кампанія МТС - адключыць падсвятленне ўсіх сваіх офісаў і абясточаць сцэну на пляцоўцы перад галоўным офісам. У праграме мерапрыемства толькі жывы гук, а хэдлайнерамі выступяць музыканты "Drum Ecstasy". Акрамя таго, усе, хто прыйшоў змогуць прыняць удзел у першым у Беларусі светлавым флэшмобе.