Выстава-пасланне "Ад мяне" - знаёмства з невядомым бокам аднаго з лепшых скульптараў Беларусі. Жбанаў стварыў сваю пастаянную экспазіцыю прама пад адкрытым небам. Яго фігуры "Незнаёмка", "Прыкурваючы", "Дзяўчынка з парасонікам" прапісаліся ў Міхайлаўскім скверыку сталіцы. А вось у крытых музейных залах творы скульптара знаходзяцца ўпершыню. Таксама тут эскізы як ужо вядомых прац, так і тых, якія так і не знайшлі ўвасаблення на вуліцы. У асобнай зале музея сучаснага выяўленчага мастацтва туляцца на выгляд зусім не жбанаўскія творы. Бюсты бацькі, жонкі, дачкі майстра. Перад публікай мастак упершыню паўстане як партрэтыст.