Кіраўнікам міністэрстваў і ведамстваў Беларусі трэба прыняць больш актыўную пазіцыю пры падрыхтоўцы праекта Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Гэта чарговы раз падкрэсліў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч. Прааналізаваўшы прадстаўленую яму інфармацыю, прэм'ер канстатаваў: намеснікі міністраў і міністры пакуль яшчэ дрэнна працуюць па гэтым пытанні. У той жа час усе адзначаюць даволі актыўную пазіцыю Казахстана, фундаментальную, глыбокую пазіцыю Расійскай Федэрацыі.