Мінск наведала дэлегацыя карэйскай кампаніі LS Networks. Праведзены перамовы па рэалізацыі ў нашай краіне сістэмных праектаў у галіне інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Карэйскі бок гатовы падзяліцца лепшым сусветным вопытам у галіне стварэння «электроннага ўрада» і ўкаранення новых тэхналогій.