Форум ахоплівае ўсе сферы дзейнасці, звязаныя з будаўнічай індустрыяй - ад аддзелачных і будматэрыялаў да ландшафтнага дызайну і банкаўскіх паслуг. Для беларускіх вытворцаў выстава вельмі прывабная: тут можна знайсці прынцыпова новыя матэрыялы і тэхналогіі, азнаёміцца з прадукцыяй новых фірм і кампаній, што спрыяе павышэнню пазнавальнасці айчынных тавараў на расійскім рынку.