Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў дні свайго 75-годдзя яшчэ раз пацвердзіў сваё званне не толькі галоўнага захавальніка твораў мастацтва і гістарычных рарытэтаў, але і культурна-адукацыйнага цэнтра, які сваім наведвальнікам прапаноўвае самыя розныя мерапрыемствы і інтэрактыўныя праграмы. Так адна з музейных залаў сабрала каля сотні юных музыкантаў, якія парадвалі наведвальнікаў наведвальнікаў выкананнем сусветнай класікі.