У Вене з удзелам Беларусі разглядалася праблематыка барацьбы са стыхійнымі бедствамі. У сталіцы Аўстрыі прайшла першая падрыхтоўчая сустрэча да 22-га Эканоміка-экалагічнага форуму АБСЕ па тэме "Пошук адказаў на экалагічныя выклікі ў мэтах умацавання супрацоўніцтва і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ". Начальнік галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сістэмы папярэджання надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі Леанід Дзедуль у якасці аднаго з асноўных дакладчыкаў прадставіў нацыянальны вопыт па папярэджанні катастроф, рэагаванні на іх і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.