Захаванне гістарычнай памяці і нацыянальнай культуры. Якія задачы стаяць перад беларускай дыяспарай у РФ


 
Узаемадзеянне пасольства Беларусі ў Расіі і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі (ФНКА) абмеркавалі на сустрэчы пасла Юрыя Селіверстава і старшыні ФНКА Сяргея Кандыбовіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

Сяргей Кандыбовіч азнаёміў Юрыя Селіверстава са структурай і асноўнымі аспектамі дзейнасці ФНКА, асаблівую ўвагу ўдзяліўшы рэгіянальным аддзяленням аўтаноміі, уключэнню ў дзейнасць моладзі.

"Разгледзелі стан узаемадзеяння пасольства з беларускай дыяспарай у Расіі, намецілі перспектыўныя напрамкі актывізацыі сумеснай работы, у тым ліку ў рамках намаганняў па пашырэнні беларускай мовы і культуры ў Расіі, захаванні агульнай гістарычнай памяці. Дамовіліся аб прадаўжэнні ўзаемнай падтрымкі мерапрыемстваў, у прыватнасці - аб правядзенні ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Міжнароднага жаночага кангрэса (да Года беларускай жанчыны)", - расказалі ў прэс-службе.
 
Юрый Селіверстаў і Сяргей Кандыбовіч абмяняліся думкамі аб формах работы беларусаў Расіі з беларускімі і расійскімі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, удзеле прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Кансультатыўным савеце па справах беларусаў замежжа пры МЗС Беларусі.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动