Падчас візіту ў Брусель прайшла сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава з намеснікам генеральнага дырэктара па гандлі Еўрапейскай камісіі Пітэрам Балашам.
Абмяркоўваўся працэс уступлення Беларусі ў СГА, разгледжаны пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і ЕС у гандлёва-эканамічнай сферы.
Аляксандр Гур'янаў таксама правёў перамовы з дырэктарам дэпартамента Расіі, "Усходняга партнёрства", Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Гунарам Вігандам. Бакі абмеркавалі магчымасці прыцягнення тэхнічнай дапамогі ЕС, у тым ліку ў сферы ўмацавання экспартнага патэнцыялу Беларусі.