Магчымасці супрацоўніцтва для развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і кампаніямі краін-членаў Еўрасаюза абмеркаваны ў Бруселі падчас сустрэч намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур'янава з прадстаўнікамі еўрапейскіх дзелавых асацыяцый. Як адзначыў пасол Беларусі ў Бельгіі Андрэй Еўдачэнка, беларускі экспарт у гэту краіну за апошні перыяд павялічыўся больш як удвая.