ДПК: за суткі ў Польшчу і Літву праехала ўсяго 20 працэнтаў грузавых аўто ад нормы


 
У Польшчу і Літву за суткі праехала ўсяго 20 працэнтаў грузавых аўто ад нормы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

Найменшую колькасць грузавога транспарту за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю кантралюючыя службы літоўскага пагранпераходу "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") - толькі 11 працэнтаў фур. Праз пункт пропуску "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") Літва прапусціла з Беларусі 33 працэнты аўто ад нормы. 

Амаль 60 фур фіксуецца перад пагранпераходам "Баброўнікі" (сумежны "Бераставіца"). За суткі польскія кантралюючыя службы прынялі на сваю тэрыторыю 15 працэнтаў велікагрузаў.

Па стане на 10.00 самы загружаны маршрут для легкавога транспарту праходзіць праз польскі пункт пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст"), у чарзе знаходзяцца 120 аўто і 10 аўтобусаў. Сумежны бок выканаў норму па пропуску на 38 працэнтаў. Супрацоўнікі "Кузніцы Беластоцкай" (сумежны "Брузгі") прынялі на сваю тэрыторыю 26 працэнтаў легкавушак.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动