Сумеснае пасяджэнне дзвюх палат беларускага парламента адбудзецца 21 студзеня


Сумеснае пасяджэнне дзвюх палат беларускага парламента, на якім урад дасць адказы на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, адбудзецца 21 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Парламентарыям будзе прадстаўлены даклад на тэму "Сацыяльная сфера Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах: выклікі і магчымасці". У пасяджэнні таксама прымуць удзел кіраўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў. Яны адкажуць на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі. 

Да пачатку пасяджэння ў фае Авальнай залы Дома ўрада будзе экспанавацца выстава карцін "Фарбы гавораць" праекта Беларускага і Расійскага фондаў міру "Моцныя духам". У час праекта дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця разам са знакамітымі мастакамі і вядомымі беларусамі пішуць карціны.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动