Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай у 2013 годзе перавысіў $6 млрд., аднак істотна знізіўся ў параўнанні з папярэднім годам. Пра гэта заявіў пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка ў час прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Беларусь перамясцілася з чацвёртай пазіцыі на пятую ў гандлёва-эканамічных адносінах Украіны. Украіна ўжо традыцыйна засталася другім гандлёва-эканамічным партнёрам для Беларусі пасля Расіі, дадаў Валянцін Вялічка. Разам з тым беларускі пасол адзначыў, што сёння вызначаны "асноўныя стратэгічныя напрамкі, якія даюць перспектыву для нашага развіцця".