Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

         Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24-25 снежня ў Маскве прыме ўдзел у пасяджэннях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы. Плануецца, што на саміце 24 снежня кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць далейшае развіццё інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і падключэння да яго новых краін. У цэнтры ўвагі будзе работа над праектам дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе. Плануецца зацвердзіць бюджэт Еўразійскай эканамічнай камісіі на 2014 год. На пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы 25 снежня плануецца разгледзець асноўныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў розных сферах. У тым ліку, гаворка пойдзе пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва дзвюх краін, праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, падрыхтоўку да святкавання ў 2014-15 гадах 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.  

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动