Пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў і выканаўчы віцэ -прэзідэнт японскай карпарацыі Toray Industries Эйзо Танака абмеркавалі магчымасці тэхналагічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі з гэтай японскай кампаніяй.
Дасягнута дамоўленасць аб прапрацоўцы варыянтаў супрацоўніцтва ў галіне вытворчасці вугляродных валокнаў, а таксама ў сферы ачысткі вады, у тым ліку з выкарыстаннем тэхналогій беларускіх распрацоўшчыкаў.