Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на наступны год". Бюджэт запланаваны бездэфіцытны: кансалідаваныя расходы і даходы складуць амаль 206 трыльёнаў беларускіх рублёў. Захаваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. Значную частку ў ім складуць расходы на аплату працы, пенсіі, стыпендыі, дапамогі, іншыя выплаты, сродкі на выкананне дзяржаўных сацыяльных стандартаў. Законапраект на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў прадставіў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.