Прэзідэнцкая бібліятэка Беларусі адзначае 80-гадовы юбілей. Гэта найбуйнейшы інфармацыйны цэнтр Беларусі ў сферы кіравання, палітыкі, эканомікі, права і іншых грамадскіх навук, які валодае ўнікальнымі фондамі і электроннымі рэсурсамі, даступнымі ўсім грамадзянам нашай краіны. Яе фонд налічвае больш за паўтара мільёна дакументаў на традыцыйных і электронных носьбітах, а фонд рэдкіх выданняў - каля 75 тысяч экзэмпляраў.