На пленарным пасяджэнні кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў важнасць прыняцця дзяржавамі-удзельніцамі неадкладных мер, накіраваных на пераадоленне дэфіцыту даверу ў адносінах паміж дзяржавамі і захаванне АБСЕ як важнай пляцоўкі для выпрацоўкі агульных і эфектыўных адказаў на сучасныя выклікі і пагрозы бяспекі. Сярод прычын крызіснай сітуацыі ў АБСЕ кіраўнік беларускай дэлегацыі назваў спробы "прасунуць" асобнымі партнёрамі свае прыярытэты, якія шкодзяць інтарэсам іншых краін, няздольнасць да ўзаемапаважлівага дыялога і прымяненне "двайных стандартаў". Міністр асабліва падкрэсліў недапушчальнасць практыкі палітычнага ціску і прымянення абмежавальных мер у адносінах паміж дзяржавамі-удзельцамі Арганізацыі.