Больш за 500 чалавек з Беларусі прымуць удзел у Еўрапейскай міжканфесіянальнай сустрэчы моладзі.

         Яна пройдзе ўжо ў 36 -ы раз. Месца яе правядзення - Страсбург, а таксама нямецкі рэгіён Бадэн, які з ім гранічыць. Папярэдняя сустрэча праходзіла ў Рыме.
        Між тым, калядны баль праваслаўнай моладзі пройдзе ў студзені ў Гомелі. Асноўная мэта імпрэзы - не гістарычная рэканструкцыя, а прадстаўленне новай, альтэрнатыўнай сучаснай клубнай культуры з'явы. Удзел у Калядным балі прымуць танцавальныя пары з Гомеля, Мінска, Віцебска. У праграме балю - два танцавальныя аддзяленні, дзе будуць выконвацца вальсы, старадаўнія кантрдансы, народныя танцы. Удзельнікаў балю чакае жывая музыка, гульні, фотасалон і мноства іншых сюрпрызаў. Ствараць атмасферу свята дапамогуць класічныя мелодыі ў выканні Дзяржаўнага камернага аркестра пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мілюціна.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动