Экспазіцыя , якая займае больш за 100 кв.м, знаёміць з гісторыяй узнікнення і развіцця ніткапральнай вытворчасці. Тут можна даведацца аб першых у гісторыі чалавецтва нітках, якія рабіліся з сухажылляў жывёл. Падобныя ім ніткі вырабілі спецыяльна для калекцыі. Музей раскажа таксама пра першыя раслінныя ніткі, першыя спосабы прадзення, матывы прадзення ў выяўленчым мастацтве, вынаходства прадзільных машын і развіццё мануфактур. Наведвальнікі музея пачуюць легенду пра пуцяводную нітку Арыядны, даведаюцца пра святых заступнікаў рукадзельніц. У музеі нітак прадстаўлены шырокія калекцыі як саміх нітак, так і калаўротаў, верацён, а таксама кросны, швейныя машынкі, ткацкія станкі, фрагменты прадзільных машын.