У Віцебску стартуе Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі
Wednesday, 20.11.2013 - 15:13
У Віцебску стартуе Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Галоўная падзея форуму - конкурс сучаснай харэаграфіі. Сёлета ў ім прымаюць удзел толькі беларускія калектывы. Папярэдні адборачны тур з 22 заяўленых прайшлі 13 калектываў.