Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі фальклору Дорал Косма (Румынія) і яе генеральны сакратар Расэн Багданаў наведалі з афіцыйным візітам Магілёўскую вобласць, дзе азнаёміліся з культурнай і духоўнай спадчынай, творчасцю фальклорных калектываў вобласці і народных майстроў.
На думку спецыялістаў, Беларусь валодае ўнікальнай і багатай культурнай спадчынай. Таксама адзначана, што ў нашай краіне надаюць вялікую ўвагу пытанням адраджэння і захавання традыцый, мясцовага фальклору.
Плануецца, што ў маі наступнага года на пашыраным пасяджэнні асацыяцыі будзе разгледжана пытанне аб прыняцці Беларусі.