Лукашэнка аб'явіў II Гульні краін СНД адкрытымі


 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час урачыстай цырымоніі ў "Мінск-Арэне" аб'явіў II Гульні краін СНД адкрытымі, паведамляе БЕЛТА.

Афіцыйная частка цырымоніі адкрыцця Гульняў пачалася з урачыстага падняцця сцягоў Беларусі і СНД. Пад гукі Дзяржаўнага гімна беларускі сцяг паднялі знакамітыя спартсмены - двухразовая алімпійская чэмпіёнка па акадэмічным веславанні Кацярына Карстэн, алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Іван Літвіновіч і алімпійскі чэмпіён па веславанні на каноэ-двойцы Аляксандр Масяйкоў. Яшчэ трое вядомых беларускіх атлетаў - алімпійскія чэмпіёнкі па лёгкай атлетыцы Яніна Правалінская-Карольчык і Юлія Несцярэнка і алімпійскі чэмпіён па гандболе Андрэй Барбашынскі - прынялі ўдзел у цырымоніі падняцця сцяга Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

 

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动