Беларусі і Казахстану неабходна максімальна задзейнічаць перавагі АЭП для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін – адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка у Астане

       Беларусі і Казахстану неабходна максімальна задзейнічаць перавагі АЭП для ўмацавання ўзаемавыгадных адносін. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перамовах у пашыраным складзе са сваім казахстанскім калегам Нурсултанам Назарбаевым.
        Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, гэтаму паспрыяе зацвярджэнне дарожнай карты двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на наступныя гады. Гэты комплексны дакумент ахоплівае практычна ўсе сферы двухбаковага ўзаемадзеяння.
       Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Казахстан для нашай краіны - надзейны сябар і саюзнік. Краіны ствараюць унікальнае на постсавецкай прасторы ўтварэнне - Еўразійскі эканамічны саюз, ён дасць вялікія магчымасці для развіцця эканомік.

 
在互联网上的程序
广播频率
 

FM发射器和频率:

布列斯特106.2兆赫

格罗德诺:95.7兆赫

斯维斯洛奇:104.4兆赫

杰拉纽讷:99.9兆赫

布拉斯拉夫:106.6兆赫

米亚德利:102.0兆赫



征文活动