Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць , што пры фарміраванні Еўразійскага эканамічнага саюза не павінны ўшчамляцца інтарэсы ўдзельнікаў. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю казахстанскім смі, напярэдадні афіцыйнага візіту ў гэтую краіну.
Па словах беларускага лідара Еўразійскі эканамічны саюз будзе выгадны для ўсіх краін -удзельніц. Гэта вялізны рынак , прыкладна 170 млн. грамадзян. За яго кошт можна пазбегнуць некаторых катаклізмаў, якія адбываюцца ў сусветнай эканоміцы. Роўныя ўмовы гаспадарання -- для эканомікі гэта вельмі важна.
Зараз вядзецца дынамічная работа па стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.