Дэлегацыя Вялікага нацыянальнага схода Турцыі плануе ў бліжэйшы час наведаць Беларусь з афіцыйным візітам. Аб гэтым на адкрыцці 3 Сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі 5 -га склікання паведаміў старшыня верхняй палаты парламента Анатоль Рубінаў.
Гаворачы аб планах міжпарламенцкага супрацоўніцтва на будучую сесію, ён адзначыў, што прадстаўнікі Савета Рэспублікі прымуць удзел у назіранні за выбарамі прэзідэнтаў Азербайджана і Таджыкістана. Таксама плануецца , што парламенцкая дэлегацыя Беларусі наведае ПАР.