Як адзначыла старшыня праўлення нацыянальнага банка нашай краіны Надзея Ермакова, прыняцце рашэння аб выдзяленні сродкаў будзе залежаць ад выканання шэрагу кантрольных і індыкатыўных манетарных і бюджэтна - падатковых паказчыкаў.
Па яе словах на гэты момант большасць з іх выконваецца , дзеянні ўрада і Нацыянальнага банка накіраваны на падтрыманне ўстойлівай сітуацыі ў эканоміцы , на валютным рынку і ў грашова -крэдытнай сферы. Яна адзначыла, што гэта дае падставу разлічваць на своечасовае атрыманне Рэспублікай Беларусь шостага траншу крэдыту фонду.