Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць дакладныя крытэрыі ацэнкі работы паслоў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў прызначаючы новых паслоў Беларусі за мяжой.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў , што праца паслоў павінна мець канкрэтныя вынікі для краіны не толькі ў сферы палітыкі, але перш за ўсё ў эканоміцы.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў , што на ліпень наступнага года запланавана яго сустрэча з дыпламатычнымі работнікамі. Па словах беларускага лідара ўжо сёння трэба ў Адміністрацыі Прэзідэнта вызначыць сур'ёзныя крытэрыі ацэнкі работы паслоў . Трэба выпрацаваць і ў дынаміцы ацэньваць іх працу. Гэтых крытэраў не павінна быць шмат , але яны павінны ахопліваць галоўныя напрамкі іх работы.