Фіналістка конкурсу "Каралева Вясна-2013" студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта Надзея Дуброўская прызнана самай абаяльнай у фінале міжнароднага конкурсу "Miss Summer International 2013". Форум праходзіў у балгарскім горадзе Бургас. Сёлета за права называцца самай прыгожай дзяўчынай змагаліся прадстаўніцы 18 краін. Пераможцай конкурсу стала ўдзельніца з Чарнагорыі.