Беларусь стала ўдзельніцай еўрапейскага праекта NoGAP , які павінен дапамагчы пераадолець разрыў паміж навуковымі даследаваннямі Еўрапейскага саюза і краін "Усходняга партнёрства" . Як паведаміў памочнік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Юрый Лукашэвіч праект ініцыяваны 13 арганізацыямі з Германіі , Румыніі , Славакіі , Беларусі , Грузіі і Украіны. Агульны бюджэт праекта склаў больш за 1 млн. еўра.
Арганізатары распрацуюць практычныя рэкамендацыі , накіраваныя на павышэнне эканамічнай эфектыўнасці вынікаў навуковых даследаванняў. Плануецца стварэнне інавацыйных паслуг падтрымкі , неабходных для ўмацавання існуючых і ўстанаўлення новых стратэгічных партнёрстваў .