Міжнародная выстаўка "Праваслаўны свет. Вобраз Хрыста ў іканаграфіі краін Усходняй Еўропы" адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі. На выстаўцы, прысвечанай святкаванню ў Беларусі 1025-годдзя Хрышчэння Русі, будуць дэманстравацца больш як 90 унікальных твораў іканапісу XV - пачатку XIX стагоддзя з фондаў вядучых музеяў Беларусі, Расіі, Украіны і Сербіі. Так будуць прадстаўлены абразы Музея рускай іконы, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага музея-запаведніка, Нацыянальнага музея ў Бялградзе і шэрагу беларускіх музеяў.