Мерапрыемствы пройдуць у раёне шлюза Дамброўка. Асноўнай падзеяй будзе выступленне творчых калектываў з Беларусі, Польшчы і Літвы ў спецыяльна збудаваным летнім амфітэатры. Таксама тут будуць ушаноўваць працаўнікоў жніва - раённае свята "Дажынкі" ўключае ўрачыстае шэсце хлебаробаў і ўзнагароджанне лепшых працаўнікоў.